Сі Цзіньпін сустрэўся са старшынёй парламента Партугаліі Э.Радрыгесам
  2018-12-06 09:17:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у партугальскай сталіцы сустрэўся са старшынёй Сходу рэспублікі Партугаліі Эдуарда Фэра Радрыгесам. Ён адзначыў, што Партугалія з'яўляецца добрым сябрам і партнёрам Кітая ў Еўрасаюзе. У 1999 годзе Кітай і Партугалія належным чынам вырашылі аамэньскае пытанне, паказаўшы свету прыклад урэгулявання гістарычнага пытання шляхам кансультацый і ўмацаваўшы аснову ўзаемадаверу і супрацоўніцтва для развіцця кітайска-партугальскіх адносін у новым стагоддзі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што шлях развіцця Кітая з'яўляецца ўнікальным. Сёлета адзначаецца 40-я гадавіна рэформаў і адкрытасці Кітая. Кітай працягвае ўсебаковае паглыбленне рэформаў, вызваляе жыццёвыя сілы развіцця, рэалізуе палітыку адкрытасці знешняму свету на больш высокім узроўні, заахвочвае фарміраванне новай структуры для ўсебаковай адкрытасці. Гэта адкрывае новыя абставіны адкрытасці Кітая знешняму свету, перад супрацоўніцтвам Кітая і Партугаліі таксама адкрываюцца новыя магчымасці.

Э.Ф.Радрыгес заявіў, што парламент Партугаліі горача вітае візіт Сі Цзіньпіна. Кітай з'яўляецца галоўным гандлёвым партнёрам Партугаліі, якая высока ацэньвае поспехі развіцця Кітая і спадзяецца трансфарміраваць дружбу і ўзаемадавер паміж краінамі ў яшчэ больш выніковае супрацоўніцтва, пашыраць узаемадзеянне паміж краінамі ў галіне гандлю, эканомікі і гуманітарных сувязяў. Партугалія падтрымлівае ініцыятыву "Пояс і шлях" і гатова стаць еўрапейскім вузлом у рамках гэтай ініцыятывы. Парламент краіны працуе над паглыбленнем адносінаў з Кітаем і мае намер узяць актыўны ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 40-й гадавіны ўстанаўлення двухбаковых дыпламатычных адносін, а таксама ўмацоўваць сяброўства, эфектыўны дыялог і кантакты з УСНП.

Перад сустрэчай Э.Ф.Радрыгес у будынку парламента Партугаліі правёў урачыстую цырымонію прывітання Сі Цзіньпіна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040