Сі Цзіньпін вярнуўся ў Пекін пасля дзяржаўных візітаў у Іспанію, Аргенціну, Панаму і Партугалію і ўдзелу ў 13-м саміце "Групы дваццаці"
  2018-12-06 14:36:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін вярнуўся ў Пекін, завяршыўшы дзяржаўныя візіты ў Іспанію, Аргенціну, Панаму і Партугалію, а таксама ўдзел у 13-м саміце "Групы дваццаці".

Адным рэйсам вярнуліся і суправаджаючыя яго асобы, у тым ліку жонка старшыні Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань, член Палітбюро і Сакратарыята ЦК КПК, начальнік Канцылярыі ЦК КПК Дзін Сюэсян, член Палітбюро ЦК КПК, кіраўнік Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзячы, член Дзяржсавета , міністр замежных спраў КНР Ван І, намеснік старшыні УК НПКСК, старшыня Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Хэ Ліфэн.

У сераду пасля поўдня, калі Сі Цзіньпін пакідаў Лісабон для вяртання на Радзіму, яго праводзіў у аэрапорце міністр замежных справаў Партугаліі Аугушту Сантуш Сілва.

Два самалёты ВПС Партугаліі эскартавалі спецлайнер Сі Цзіньпіна, пакуль ён не пакінуў паветраную прастору Партугаліі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040