Лі Кэцян заклікаў выкарыстоўваць тэхналагічныя інавацыі для падтрымкі развіцця
  2018-12-07 14:22:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на праведзеным сёння першым плянарным пасяджэнні Дзяржаўнай кіруючай групы па справах навукі і тэхнікі заклікаў да паглыблення рэформаў для стымулявання крэатыўнасці ва ўсіх пластах грамадства і да выкарыстання тэхналагічных інавацый для падтрымкі развіцця. Лі Кэцян паказаў, што інавацыі з'яўляюцца важным складнікам будучыні і лёсу асобна ўзятай краіны, і Кітай павінен узмацняць свае перавагі ў выглядзе чалавечых рэсурсаў і ўнутранага рынку для прасоўвання тэхналагічных інавацый і палягчэння высакаякаснага развіцця краіны на фоне трансфармацыі і ўдасканалення нацыянальнай эканомікі.

Лі Кэцян заклікаў надаваць увагу прарыву па ключавых тэхналогіях, да фарміравання новых фактараў росту і да прасоўвання інтэграцыі тэхналогій у эканоміку. Варта прасоўваць больш глыбокія рэформы сістэмы кіравання навукай і тэхналогіямі і забяспечваць абарону інтэлектуальнай уласнасці для стварэння спрыяльных умоў для інавацый. Лі Кэцян падкрэсліў, што фундаментальныя даследаванні выступаюць падмуркам для ўсіх навук, і заклікаў да ўмацавання доўгатэрміновай і устойлівай падтрымкі адпаведных даследаванняў і да павелічэння інвестыцый у гэту сферу з боку прадпрыемстваў і іншых сіл. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040