Кітай запусціў два саудаўскіх спадарожніка
  2018-12-07 16:08:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пятніцу ў 12:12 з касмадрома Цзюцюань стартавала ракета-носьбіт "Чанчжэн-2D" /CZ-2D/, якая паспяхова вывела на разліковую арбіту два спадарожнікі Саудаўскай Аравіі, а таксама 10 мікраспадарожнікаў.

Нізкаарбітальныя спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання 5A / 5B, масай 425 кг кожны, былі распрацаваны Саудаўскімі спецыялістамі, праектны тэрмін службы складае 5 гадоў. Іх карысная нагрузка - гэта камера, якая забяспечвае здымкі панхраматычных і мультыспектральных малюнкаў высокага раздзялення.

У сваю чаргу мікраспадарожнікі былі распрацаваны навукова-даследчымі інстытутамі ў горадзе Чанша / правінцыя Хунань, Цэнтральны Кітай / і Пекіне.

Гэта 293-і па ліку палёт кітайскай ракеты-носьбіта сямейства "Чанчжэн" / "Вялікі паход" /.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040