Мастацкі праект "Дажынкі" Жаны Капуснікавай убачылі міжнародныя госці ў Пасольстве Беларусі ў Кітаі
  2018-12-07 18:13:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў Пасольстве Беларусі ў Кітаі ў рамках Года турызму краіны адбылася выстава беларускай мастачкі Жаны Капуснікавай. З прывітальным словам да гасцей выступіла жонка Пасла Алена Рудая.

У экспазіцыі прадстаўлены асобныя творы найбольш вядомага праекта мастачкі "Дажынкі" 2013 года.

«У мастацкім праекце Жаны Капуснікавай «DAЖЫHKI» на вялікіх палотнах намаляваны сцэны з сельскага жыцця, настрой і сам вобраз якіх не заўсёды адпавядаюць агульным уяўленням пра іх у жыхароў мегаполіса. У гэтых агульных уяўленнях дзіўнага не шмат - за штодзённай уласнай мітуснёй мы не заўсёды здольныя бачыць шчырыя чалавечыя радасць і прыгажосць. Серыя «DAЖЫHKI» Жаны - свайго роду ўтопія, у якой яна прапануе наведвальніку выставы пазбавіцца ад мітусні і пра такія паняцці ўзгадаць. А элементы іроніі і самаіроніі ў працах, акрамя ўласных жывапісных прыёмаў мастака - ёсць тая на яе думку сіла і форма, якая здольная гледачу дапамагчы ў гэтым», - напісаў мастак, крытык Юры Білык (Лабанаў) .

«З велізарнага мноства святаў на Зямлі, свята збору ўраджаю - мабыць самае важнае, добрае і сумленнае. Яно мае розныя назвы, спакон веку ва ўсіх народаў і культур нясе ў сабе агульную і вялікую сутнасць - упэўненасць у нездарма зробленай працы і падвядзенне яе вынікаў. І нават калі праца была цяжкай, але вынік яе - відавочны, то яна прыносіць радасць, а ўпэўненасць нараджае надзею і веру на лепшае заўтра. Гэта надае жыццю сілу і сэнс.

Мой кавалак поля - гэта мая майстэрня, а гэтая выстава - мае «персанальныя дажынкі». Тэму выбірала не я - яна сама мяне «абрала». Мяне, можна сказаць - «раптам напаткала» нацыянальная самаідэнтыфікацыя, хоць цяпер я разумею, што перадумовы да гэтага з'явіліся раней ...

Так напісала пра сваю серыю сама мастачка Жана Капуснікава. Асобна падчас сустрэчы былі прэзентаваны карціны "Алеся", "Палессе", "Сунічная паляна", "Выратаванне" і г.д.

Даведачна: Жана Капуснікава (Janna Kapustnikova; нарадзілася 18 лістапада, Мінск, Беларусь) - мастачка. Жыве і працуе ў Мінску. З 1980 па 1984 вучылася на жывапісна-педагагічным аддзяленні ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя. А. Глебава. З 1988 па 1993 вучылася на аддзяленні мастацкага мадэлявання ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Пачатак творчага шляху прыпадае на 2003 г.

Выстава арганізавана пры садзейнічанні «ХО-галерэі

Вольга Гальпяровіч

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040