Кіраўнік апарата супрацоўнікаў Белага дома Джон Келі сыдзе ў адстаўку да канца года - Д. Трамп
  2018-12-10 15:23:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік апарата супрацоўнікаў Белага дома Джон Келі сыдзе ў адстаўку да канца года. Пра гэта ў суботу заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Паводле яго слоў, ён абвесціць пра пераемніка Дж. Келі ў бліжэйшыя дні.

68-гадовы Дж. Келі ў ліпені мінулага года быў прызначаны на пасаду кіраўніка апарата супрацоўнікаў Белага дома. Раней ён займаў пасаду міністра ўнутранай бяспекі краіны.

Нагадаем, што за апошні час у адміністрацыі Д. Трампа часта адбываюцца кадравыя перастаноўкі. 7 снежня Д. Трамп абвясціў аб кандыдатурах Уільяма Бара і Хізэр Наўэрт на пасты міністра юстыцыі і пастаяннага прадстаўніка пры ААН адпаведна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040