Саудаўская Аравія адмовілася ад патрабавання Турцыі выдаць двух падазраваных па справе аб забойстве Дж. Хашукджы
  2018-12-10 16:11:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі Адыль аль-Джубейр у нядзелю адмовіўся ад патрабавання Турцыі выдаць двух саудаўскіх падазраваных па справе аб забойстве журналіста Джамаля Хашукджы.

"Мы не будзем перадаваць сваіх грамадзян іншым краінам", - заявіў міністр на прэс-канферэнцыі.

Пракурор Стамбула 5 снежня вынес пастанову аб арышце двух грамадзян Саудаўскай Аравіі, якія падазраюцца ў дачыненні да забойства Дж. Хашукджы. Паводле паведамлення турэцкай газеты "Хюрыет", гаворка ідзе пра былога намесніка кіраўніка Службы агульнай разведкі Саудаўскай Аравіі Ахмеда Асіры і Сауда аль-Кахтані, які з'яўляўся дарадцам каралеўскай сям'і краіны. У цяперашні час абодва яны знаходзяцца на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган нязменна патрабуе ад Эр-Рыяда выдаць Анкары падазраваных для допыту.

Нагадаем, што саудаўскі журналіст Дж. Хашукджы, які працаваў на амерыканскую газету "Вашынгтон пост" і шэраг іншых СМІ, знік у Турцыі 2 кастрычніка, пасля таго, як увайшоў у будынак генконсульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле.

Саудаўская пракуратура 20 кастрычніка паведаміла пра смерць журналіста. Генеральны пракурор краіны 25 кастрычніка заявіў, што, мяркуючы па прадстаўленых Турцыяй даных, забойства Дж. Хашукджы было "наўмысным". Згодна з заявай, апублікаванай пракуратурай 15 лістапада, па справе аб забойстве журналіста абвінавачванні прад'яўленыя 11 асобам. Для пяці непасрэдных удзельнікаў забойства пракуратура запатрабавала смяротнага пакарання.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040