Сі Цзіньпін: у сферы правоў чалавека трэба прытрымлівацца шляхоў развіцця, адпаведных становішчу ў краіне
  2018-12-11 09:06:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін упэўнены, што ў сферы правоў чалавека трэба прытрымлівацца шляхоў развіцця, адпаведных становішчу ў краіне. Пра гэта ён заявіў у віншавальным лісце на адрас сустрэчы з нагоды 70-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Сі Цзіньпін назваў гэтую дэкларацыю "дакументам, якія мае сур'ёзнае значэнне ў гісторыі развіцця чалавечай цывілізацыі і які аказаў глыбокі ўплыў на сусветнае развіццё ў галіне правоў чалавека". Кітайскі народ будзе працаваць разам з іншымі народамі над абаронай годнасці і правоў чалавека і прасоўваннем працэсу фарміравання больш справядлівай, рацыянальнай і інклюзіўнай глабальнай сістэмы кіравання ў гэтай сферы, сказана ў віншавальным лісце.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што найпершая права чалавека -- гэта права на шчаслівае жыццё, і заўважыў, што з моманту свайго ўтварэння КПК разглядае барацьбу за шчасце народа і развіццё чалавецтва як сваю мэту. Поспехі КНР у галіне развіцця за амаль 70 гадоў яе існавання, асабліва за 40 гадоў пасля пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці зводзяцца да аднаго: з кожным днём паляпшаецца жыццё мільярднага народа. Сі Цзіньпін звярнуў увагу на прыхільнасць Кітая спалучэнню прынцыпу ўніверсальнасці правоў чалавека і рэалій сучаснасці, ідучы шляхам развіцця, кіруючыся канцэпцыяй правоў чалавека, у якой цэнтрам з'яўляецца народ, а правы на існаванне і развіццё -- першачарговымі фундаментальнымі правамі чалавека. Тых, хто працуе ў сферы правоў чалавека, Сі Цзіньпін заклікаў ісці ў нагу з часам і ўнесці яшчэ большы ўклад ва ўзбагачэнне разнастайнасці культур і сусветнае развіццё ў галіне правоў чалавека.

Сустрэча ў гонар Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека арганізавана таварыствам па вывучэнні правоў чалавека і фондам развіцця правоў чалавека. На ёй сабраліся кіраўнікі арганізацый-членаў механізму аб'яднанай нарады па пытаннях Нацыянальнага плана дзеянняў у галіне правоў чалавека, спецыялісты і навукоўцы -- усяго каля 150 чалавек. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040