Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам
  2018-12-11 09:08:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак у Доме народных сходаў у Пекіне правёў перамовы з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Лідары дзвюх краін дамовіліся аб паглыбленні ўзаемадаверу, ажыццяўленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, а таксама стымуляванні працяглага і паглыбленага развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Германіяй.

Сі Цзіньпін заклікаў паглыбляць кітайска-германскія адносіны на аснове ўзаемаразумення і ўзаемнага даверу, падтрымліваць жыццяздольнасць кітайска-германскіх адносін за кошт павышэння адкрытасці і інавацыйнага супрацоўніцтва, пашыраць прастору ўзаемадзеяння дзвюх краін дзякуючы сумеснаму будаўніцтву "Пояса і шляху", а таксама прасоўваць устойлівае развіццё гуманітарных абменаў, для чаго актыўна ствараць больш платформаў для правядзення абменаў у культурнай, адукацыйнай, маладзёжнай і спартыўнай сферах.

Ф.-В. Штайнмаер, у сваю чаргу, адзначыў, што Германія гатова актывізаваць дыялог з Кітаем, умацоўваць кантакты і кансультацыі з Кітаем у міжнародных справах, а таксама працаваць разам з Кітаем над абаронай свабоднага гандлю. Ён запэўніў, што Германія выступае супраць любых формаў пратэкцыянізму, будзе прыкладаць намаганні для прасоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Еўропай і Кітаем, а таксама для ўмацавання ўзаемазвязанасці ў Еўразіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040