Кітай апублікаваў "белую кнігу" аб прагрэсе ў сферы правоў чалавека за 40 гадоў з моманту пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці
  2018-12-12 14:00:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай апублікаваў "белую кнігу" аб прагрэсе ў сферы правоў чалавека, якая называецца "Прагрэс у галіне правоў чалавека за 40 гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці ў Кітаі". У ёй адзначаецца, што палітыка рэформаў і адкрытасці дазволіла вызваліць і развіць вытворчыя сілы, адкрыла шлях сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

У "белай кнізе" гаворыцца, што за мінулыя сорак гадоў кітайскі народ упарта працаваў пад моцным і паслядоўным кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Кітая, дзякуючы чаму ў краіне адбыліся каласальныя змены і значна павысіўся ўзровень жыцця насельніцтва. КПК заўсёды ставіць інтарэсы народа на прыярытэтнае месца, праводзіць рэформы дзеля народа і з дапамогай народа, гарантуючы, каб дасягненні рэформаў былі даступныя ўсяму народу. За сорак гадоў правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай праяўляў павагу да правоў чалавека, забяспечваў правы чалавека, адкрыўшы шлях развіцця правоў чалавека, што адпавядаюць рэаліям краіны, і атрымаў новы досвед у справе абароны правоў чалавека ў гісторыі развіцця чалавечай цывілізацыі.

Кітай на аснове абагульнення гістарычнага вопыту і выкарыстання дасягненняў развіцця чалавецтва спалучаў універсальныя прынцыпы з рэаліямі сваёй краіны, дзякуючы чаму стварыў серыю інавацыйных ідэй у сферы правоў чалавека. Кітай разглядае правы на існаванне і развіццё як фундаментальныя правы чалавека, прыкладае намаганні для ажыццяўлення комплекснага і каардынацыйнага развіцця правоў чалавека на прававой аснове. За мінулыя сорак гадоў Кітай таксама разгарнуў шырокае супрацоўніцтва ў сферы правоў чалавека і добрасумленна выконваў свае міжнародныя абавязкі ў гэтай сферы, падкрэсліваецца ў "белай кнізе". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040