Пяць чалавек загінулі ў выніку стральбы ў Бразіліі
  2018-12-12 16:11:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Злачынца ў аўторак застрэліў чатырох чалавек у царкве ў Бразіліі, пасля чаго пакончыў з сабой. Пра гэта паведаміў мясцовы тэлеканал Globo TV. Паводле яго даных, стральба адбылася ў кафедральным саборы горада Кампінас падчас паўдзённай імшы. Злачынец быў узброены двума пісталетамі і стрэліў па меншай меры 20 раз, перш чым паліцэйскія ўступілі з ім у перастрэлку. Зламыснік пакончыў з сабой перад алтаром.

Улады паведамілі, што матыў стральбы пакуль невядомы. "Думаем, што ён страляў выпадковым чынам, не пераследючы канкрэтнай мэты", -- сказаў тэлеканалу сакратар па бяспецы Кампінаса Луіс Баджа. Паводле яго слоў, камеры назірання паказалі, што злачынец увайшоў у царкву як звычайны вернік, сеў у задніх шэрагах на некалькі хвілін, затым падняўся і пачаў страляць.

Яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі і былі дастаўлены ў бальніцу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040