Правы чалавека ў Кітаі: новыя канцэпцыі і практычныя дзеянні
  2018-12-13 09:00:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад КНР 12 снежня апублікаваў "белую кнігу" аб правах чалавека ў краіне. У ёй, у прыватнасці адзначаецца, што за мінулыя 40 гадоў у Кітаі склалася новая канцэпцыя правоў чалавека ва ўсебаковым механізме рэалізацыі свабод грамадзяніна ў самых розных сферах. Не так даўно на адрас сімпозіума, які прайшоў у Пекіне і прысвечанага 70-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, паступіў віншавальны ліст старшыні КНР Сі Цзіньпіна. У ім адзначаецца, што шчаслівае жыццё народа - гэта і ёсць найвышэйшае права любога чалавека. Сі Цзіньпін падкрэсліваў, што Кітай павінен ісці, злучаючы агульнапрынятыя прынцыпы аб правах чалавека і сучасную рэальнасць у краіне, прытрымлівацца канцэпцыі «ставіць у аснову інтарэсы народа», разглядаць права на існаванне і развіццё як першыя і асноўныя правы чалавека.

Станаўленне правоў чалавека ў Кітаі адбывалася не толькі ў тэорыі, але і на практыцы. Неабходныя канцэпцыі не толькі ўключаны ў канстытуцыю, стратэгічныя праграмы нацыянальнага развіцця, але і ацэнены як важныя прынцыпы дзяржаўнага кіравання. Поспехі, дасягнутыя ў краіне ў сферы скарачэння колькасці бедных людзей, з'яўляюцца не толькі відавочным сімвалам развіцця правоў чалавека ў краіне, але і важным укладам Кітая ў прагрэс.

Прагрэс справы правоў чалавека ў Кітаі адлюстроўваецца не толькі ў стане права на існаванне і развіццё. Ён адбіваецца і з другога боку: умацаванне і прасоўванне права ўсяго кітайскага народа ў такіх сферах, як эканоміка, палітыка, грамадства, культура, навакольнае асяроддзе, абарона сацыяльнай справядлівасці, садзейнічанне ўсебаковаму развіццю чалавека. У «белай кнізе» падрабязна выкладзена сітуацыя правоў чалавека ў вышэйназваных сферах.

Кітай таксама надае ўвагу развіццю іншых краін. На працягу з 1950 па 2016 гг. Кітай прадаставіў фінансавую дапамогу іншым дзяржавам у памеры 400 млрд. юаняў, ажыццявіў больш за 5000 праектаў, накіраваных на дапамогу іншым краінам. На працягу з 2013 па 2017 гг. Кітай стварыў шэраг зон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў краінах «Аднаго паясы, аднаго шляху», у выніку дапамог больш 200 тыс. чалавек мясцовага насельніцтва ў працаўладкаванні. На канец траўня 2018 года Кітай накіраваў у агульнай складанасці 37 тыс. афіцэраў і салдат міратворчых сіл, якія прынялі ўдзел у 30 аперацыях ААН. Відавочна, што Кітай, прытрымліваючыся канцэпцыі «сумеснае абмеркаванне, сумеснае будаўніцтва і сумеснае выкарыстанне», старанна прасоўвае развіццё правоў чалавека ў розных краінах свету. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040