Намеснік старшыні КНР Ван Цішань заклікаў да прасоўвання рэформаў і адкрытасці
  2018-12-13 11:20:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань у рамках інспекцыйнай паездкі 7-12 снежня ў правінцыю Гуандун (Паўднёвы Кітай) заклікаў да большай упэўненасці і рэалізацыі рэальных мер па ініцыяцыі "новай старонкі" палітыкі рэформаў і адкрытасці ў новую эпоху.

Падчас паездкі Ван Цішань наведаў зоны эканамічнага развіцця, кампаніі, даследчыя структуры і выставу, прысвечаную 40-годдзю рэалізацыі ў правінцыі Гуандун палітыкі рэформаў і адкрытасці.

"Рэформы і адкрытасць - падарожжа без канчатковага пункта прызначэння", - адзначыў Ван Цішань. Ключавымі ў працэсе рэфармавання з'яўляюцца інавацыі інстытутаў. Варта прыкладаць намаганні для развіцця рэгіёну "Вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь. Профільныя ведамствы павінны смела ўстараняць інстытуцыйныя і нарматыўна-прававыя бар'еры.

Ван Цішань падкрэсліў, што КПК і ўрад КНР будуць фарміраваць і падтрымліваць спрыяльныя інстытуцыйныя ўмовы і прадастаўляць належныя паслугі і рэгулятыўныя меры для забеспячэння інавацыі і стымулявання ажыўленасці рынку.

Важна прасоўваць структурныя рэформы ў галіне забеспячэння, каб мець магчымасць забяспечваць жыццёвыя патрэбы насельніцтва, якія растуць. "Лепшы спосаб ушанаваць памяць гісторыі - з дапамогай пастаянных дзеянняў стварыць новую гісторыю", - адзначыў Ван Цішань. - "Чым бліжэй мы будзем ісці да мэты нацыянальнага адраджэння, тым большую цвярозасць мы павінны праяўляць, паколькі наша дарога не заўсёды будзе гладкай".

Кітай павінен дамагацца "новых, яшчэ большых эканамічных дасягненняў", якія прыцягнуць увагу ўсяго свету, заключыў Ван Цішань.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040