У Брусэлі прайшло пасяджэнне Каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС
  2018-12-14 15:38:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Брусэлі 12-13 снежня адбылося шостае пасяджэнне Каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС, паведамляецца на сайце МЗС Беларусі.

Дэлегацыю Беларусі ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, дэлегацыю Еўрасаюза - кіраўнік дырэктар па справах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Томас Майер-Хартынг. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС і профільных органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, а таксама генеральных дырэктаратаў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Падчас пасяджэння абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковых адносін Беларусі з Еўрасаюзам, удзел Беларусі ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства", супрацоўніцтва ў сферах эканомікі і фінансаў, гандлю, інвестыцый, адукацыі, навукі, экалогіі, энергетыкі, транспарту, лічбавых тэхналогій, міжнароднай тэхнічнай дапамогі , а таксама пытанні правоў чалавека.

У асобных сегментах мерапрыемства прынялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу беларускіх няўрадавых арганізацый.

Каардынацыйная група Беларусь-ЕС правяла сваё першае пасяджанне ў 2016 годзе. У рамках работы групы праходзіць структураваны палітычны дыялог па ўсім коле ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Пасяджэнні групы праводзяцца двойчы ў год. У іх прымаюць удзел прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі. Папярэдняе пасяджэнне адбылося ў Мінску ў красавіку 2018 года. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040