У Кітаі выйшла ў свет кніга, якая расказвае пра прычыны і вопыт, якія стаяць за поспехам палітыкі рэформаў і адкрытасці, што праводзіцца ў Кітаі апошнія 40 гадоў.
Кнігу пад назвай "Што робіць рэформы і адкрытасць паспяховымі?" выпусціла выдавецтва "Жэньмінь чубаньшэ". У ёй распавядаецца пра курс і дасягненні ў рэалізацыі ініцыятывы пад кіраўніцтвам Кампартыі Кітая і абагульняецца кітайскі вопыт, кітайская мудрасць і кітайскі падыход, якія былі атрыманы ў працэсе правядзення гэтай палітыкі.
Кніга была падрыхтавана Партыйнай школай пры ЦК КПК, яна заклікана ўмацаваць кансэнсус у грамадстве адносна палітыкі рэформаў і адкрытасці.
Кнігу ўжо можна набыць у кнігарнях "Сіньхуа" па ўсёй краіне.