Саракагоддзе рэформаў і адкрытасці ў Кітаі
  2018-12-18 10:01:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ў Пекіне адкрылася 3-я міжнародная канферэнцыя «Зразумець Кітай». У ёй бяруць удзел каля 600 чалавек, у тым ліку -- 40 вядомых навукоўцаў і прадпрымальнікаў. На адрас канферэнцыі прыйшоў віншавальны ліст старшыні КНР Сі Цзіньпіна, у якім ён падкрэсліў, што Кітай будзе і ў далейшым усебакова паглыбляць рэформы, пашыраць адкрытасць, настойваць на рэалізацыі новых канцэпцый развіцця, прасоўваць высакаякаснае развіццё эканомікі краіны, даваць больш магчымасцей усяму свету. Гэтыя выказванні кітайскага кіраўніка дазволілі ўдзельнікам канферэнцыі правесці абмеркаванні шляхоў развіцця Кітая і новых магчымасцей глабальнага супрацоўніцтва.

Кіраўнік канцылярыі камітэта ЦК КПК па знешніх пытаннях Ян Цзэчы адзначыў, што прадстаўнікі міжнароднай супольнасці павінны памятаць пра тое, што Кітай заўсёды настойвае на мірным развіцці, прасоўвае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, заклікае да ўсеагульнай бяспекі.

Дырэктар Інстытута па вывучэнні стратэгіі інавацый і развіцця Кітая Чжэн Біцзянь нагадаў, што пры ўсім прагрэсе ў КНР застаюцца свае пытанні. Напрыклад, за 40 гадоў рэформаў і адкрытасці ВУП Кітая вырас з прыкладна 360 млрд юаняў у 1978 годзе да звыш 82 трлн юаняў, аднак Кітай знаходзіцца толькі ў сёмым дзясятку глабальнага рэйтынгу па аб'ёме ВУП на душу насельніцтва. З аднаго боку, Кітай з'яўляецца буйным сусветным вытворцам, а з другога -- вытворчая галіна Кітая ўсё яшчэ не дацягвае да перадавога сусветнага ўзроўню.

Куды далей пойдзе Кітай па шляху рэформаў і адкрытасці? Удзельнікі канферэнцыі мяркуюць, што адказ на гэта пытанне вызначана ў плане сацыяльна-эканамічнага развіцця, прынятым на 19-м з'ездзе КПК. Паводле плана, да 2020 года павінна быць пабудавана сярэднезаможнае грамадства, да 2035 года – здзейснена сацыялістычная мадэрнізацыя, а да сярэдзіны бягучага стагоддзя плануецца ператварыць Кітай у магутную, дэмакратычную, цывілізаваную, гарманічную сацыялістычную дзяржаву. Такая мэта не прадугледжвае імкнення да сусветнага панавання, яе сутнасць -- у самаразвіцці. Кітай гатовы працаваць з іншымі краінамі над стварэннем супольнасці адзінага лёсу.

За тры дні форуму прадстаўнікі палітычных і эканамічных колаў абмеркавалі пытанні далейшага развіцця Кітая, стратэгіі рэгіянальнага развіцця, тэхналагічных інавацый, мадэрнізацыі прамысловасці. Яны шукалі новыя магчымасці для глабальнага супрацоўніцтва ў галіне рэгіянальнай бяспекі, стварэння міжнароднага супрацоўніцтва новага тыпу, будаўніцтва «Аднаго пояса, аднаго шляху». Усё гэта прынясе карысць свету. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040