У ходзе правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці неабходна цвёрда стаяць на пазіцыі «людзі перш за ўсё», разглядаючы рэалізацыю мары народа аб выдатным жыцці як галоўную мэту барацьбы. Пра гэта сёння заявіў Сі Цзіньпін, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды 40-годдзя палітыкі рэформаў і адкрытасці. Кітайскі лідар указаў, што распрацоўваць палітыку і асноўны курс дзяржавы варта на аснове спадзяванняў народных мас. Неабходна нязменна ставіць інтарэсы народа на першае месца, каб усе без выключэння грамадзяне маглі карыстацца пладамі поспехаў палітыкі рэформаў і адкрытасці, каб народ мог з большай самастойнасцю аддацца справе сацыялістычнай мадэрнізацыі.
Сі Цзіньпін падкрэсліў: неабходна развіваць сацыялістычную кансультатыўную дэмакратыю, аздараўляць дэмакратычныя інстытуты, разнастайваць яе формы і пашыраць яе каналы, забяспечыць у палітычным і грамадскім жыцці дзяржавы становішча народа як гаспадара краіны. Варта ўсімі сіламі імкнуцца да вырашэння розных пытанняў, якія найбольш клапоцяць народ; каб пачуцці здабыцця, шчасця і бяспекі кожнага грамадзяніна станавіліся больш адчувальнымі і ўстойлівымі. Трэба садзейнічаць усебаковаму развіццю чалавека і ўсеагульнаму народнаму дастатку, упэўнены кітайскі лідар. - Р -