Неабходна разглядаць развіццё як найважнейшую задачу
  2018-12-18 13:04:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін заявіў аб неабходнасці разглядаць развіццё ў якасці найважнейшай задачы, бесперапынна нарошчваць сукупную нацыянальную сілу Кітая. Задача дзяржавы -- пераадолець асноўную праблему кітайскага грамадства новай эпохі: супярэчнасць паміж патрэбамі народа ў лепшым жыцця і неаднастайнасцю і непаўнатой развіцця.

На думку старшыні КНР, трэба паскорыць стварэнне мадэрнізаванай эканамічнай сістэмы, каб развіццё краіны стала больш якасным, эфектыўным, трывалым і справядлівым. Краіне патрэбна актыўная трансфармацыя мадэлі развіцця, аптымізацыя эканомікі, замена старых драйвераў развіцця, пашырэнне ўнутранага попыту, ажыццяўленне стратэгіі ўзгодненага развіцця рэгіёнаў і вёскі. Найважнейшая мэта -- перамога над беднасцю і забруджваннем навакольнага асяроддзя.

Неабходна ажыццяўляць стратэгію стымулявання развіцця за кошт інавацый, паляпшаць дзяржаўную інавацыйную сістэму, стымуляваць наватарства ў тэхналогіях для стварэння новых рухавікоў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дзяржава павінна ўзмацніць будаўніцтва экалагічнай культуры, каб краіна квітнела, а народ жыў ва ўтульных і экалагічна чыстых умовах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040