Сі Цзіньпін: откол ад Кітая нават найменшага кавалачка яго тэрыторыі немагчымы
  2018-12-18 13:19:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Адна краіна -- дзве сістэмы», «Сянганам кіруюць сянганцы», «Аамэнем кіруюць аамэньцы» -- базавыя пастулаты дзяржаўнай палітыкі КНР, заявіў Сі Цзіньпін. Ён распавёў пра намер Пекіна прытрымлівацца курсу высокай ступені аўтаноміі абедзвюх тэрыторый. Старшыня ўказаў на неабходнасць дзейнічаць у строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй і асноўнымі законамі КНР аб САР Сянган і САР Аамэнь, удасканальваць адпаведныя інстытуты і механізмы, звязаныя з рэалізацыяй вышэйзгаданых асноўных законаў. Кітайскі лідар перакананы: варта забяспечыць доўгі паступальны росквіт і стабільнасць Сянгана і Аамэня пры іх актыўным удзеле ў агульным развіцці краіны з тым, каб насельніцтва раёнаў выконвала гістарычны абавязак адраджэння адзінай нацыі, падзяляла пачуццё росквіту і магутнасці Радзімы.

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прытрымлівацца прынцыпу адзінага Кітая і дамоўленасцей 1992 года адносна ўмацавання і развіцця адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва, пашырэння эканамічных і культурных абменаў і супрацоўніцтва на карысць суайчыннікаў абодвух берагоў. Ён адзначыў, што Кітай мае палітычную рашучасць і дастатковыя сілы для абароны дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040