Кароль Бельгіі Філіп прыпыніў сваё рашэнне аб адстаўцы кабінета міністраў
  2018-12-19 16:07:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кароль Бельгіі Філіп заявіў аб прыпыненні свайго рашэння аб адстаўцы кабінета міністраў. Як паведаміў каралеўскі палац, кароль заявіў пра гэта пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам краіны Шарлем Мішэлем, які падаў прашэнне аб адстаўцы.

У аўторак на пасяджэнні федэральнага парламента Бельгіі Ш. Мішэль выказаў спадзяванне на фарміраванне "кааліцыі добрай волі", каб кабінет міністраў змог працаваць да парламенцкіх выбараў, прызначаных на май 2019 года. Паводле яго слоў, урад зможа прадставіць новую "дарожную карту", заняўшы адкрытую пазіцыю па шэрагу пытанняў. Аднак некаторыя партыі заявілі, што па-ранейшаму патрабуюць галасавання аб вотуме недаверу ўраду. На гэтым фоне Ш. Мішэль абвясціў аб адстаўцы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040