Кітайская карпарацыя завяршыла зборку вагонаў метро ў Масачусэтсе
  2018-12-20 09:46:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская машынабудаўнічая карпарацыя CRRC заявіла, што скончыла будаўніцтва двух вагонаў метро, якія будуць перададзены амерыканскаму штату Масачусэтс. У кампаніі паведамілі, што гэта першыя два вагоны, сабраныя на іх заводзе у ЗША. Усяго будзе сабрана 404 вагоны метро для гэтага штата.

Першы паўночнаамерыканскі офіс карпарацыі CRRC у штаце Масачусэтс з заводам у горадзе Спрынгфілд наняў на працу 220 мясцовых жыхароў, што робіць іх завод асноўным паўночнаамерыканскім прамысловым цэнтрам зборкі і тэставання ўсіх вагонаў, якія вырабляюцца на кантыненце. Кампанія таксама прапануе мясцовым супрацоўнікам прайсці курсы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040