Сведчанне дасягненняў, уключанасць у глабальныя працэсы і сумеснае выкарыстанне вынікаў рэформаў і адкрытасці Кітая
  2018-12-20 16:27:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палітыка рэформаў і адкрытасці, якая пачалася ў 1978 годзе, змяніла лёс кітайскай нацыі, а таксама аказала ўплыў на ўвесь свет. Небывалыя дасягненні Кітая за 40 гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці прапісаныя не толькі самімі кітайцамі, але і замежнымі сябрамі, якія аказалі вялікую дапамогу кітайскаму народу ў гэтым працэсе.

18 снежня ў Доме народных сходаў у Пекіне адбыўся сход, прысвечаны 40-годдзю палітыкі рэформаў і адкрытасці. Старшыня КНР Сі Цзіньпін прысутнічаў на мерапрыемстве і выступіў з важнай прамовай, выказаўшы шчырую падзяку народам розных краін свету за пастаянную доўгатэрміновую падтрымку палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітая.

На сходзе было зачытана рашэнне ўзнагародзіць тых выдатных спецыялістаў і асоб, хто ўнёс вялікі ўклад у справу рэформаў і адкрытасці. Рашэннем ЦК КПК і Дзяржсавета КНР 100 кітайскіх грамадзян былі ўзнагароджаны медалямі «Піянер рэформаў» і 10 замежных грамадзян - медалямі дружбы ў кітайскіх рэформах, у тым ліку Алан Мер'ю, Вернер Герыч, Клаўс Шваб, Канасуке Матсушыта, Лі Куан Ю і Хуан Антонія Самаранч, якія аказалі дапамогу Кітаю ў медыцынскай, прамысловай, электроннай, фізкультурнай, палітычнай, фінансавай і іншых галінах. Усе яны - сведкі і ўдзельнікі кітайскай палітыкі рэформаў і адкрытасці, людзі, якія зрабілі значны ўклад у гэтую справу.

40 гадоў таму кітайская эканоміка знаходзілася ў заняпадзе, практычна ўсе галіны народнай гаспадаркі чакалі адраджэння. У той час сусветная эканоміка развівалася дынамічна, навукова-тэхнічны прагрэс рос і абнаўляўся штодня. Тады запазычанне вопыту спецыялістаў і эфектыўных практык развіцця стала самым актуальным для Кітая крокам, які знаходзіўся ў пачатку шляху правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці. Менавіта тады ў краіне з'явіліся такія людзі, як Вернер Герыч і Лі Куан Ю - міжнародныя дзеячы, якія далі Кітаю перадавыя канцэпцыі кіравання.

Вядома, акрамя іх, яшчэ мноства дружалюбных замежных дзеячаў ўнеслі важкі ўклад у справу рэформаў і адкрытасці Кітая. Яны адыгралі актыўную ролю падчас рэформаў і адкрытасці, а таксама прасунулі гэты працэс, далі яму сур'ёзны штуршок.

Адначасова з гэтым, кітайскае развіццё прынесла вялізную выгаду. Доля Кітая ў сусветным ВУП вырасла з 1,8% да 15,2%, на працягу многіх гадоў Кітай забяспечвае больш за 30% прыросту сусветнай эканомікі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі Кітая павялічыўся з 20,6 млрд. дол. ЗША да больш чым 4 трлн. дол. ЗША.

З 2013 года па 2017 год Кітай пабудаваў зоны гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў краінах уздоўж «Аднаго пояса і аднаго шляху», што вырашыла праблему занятасці - было створана 200 тыс. новых працоўных месцаў. Пачынаючы з 2004 года, Кітай прадаставіў міжнародную гуманітарную дапамогу ў агульнай колькасці больш за 300 разоў. Акрамя таго, Кітай выдзеліў 60 млрд. дол. ЗША для развіцця афрыканскіх краін.

Як сказаў Сі Цзіньпін, Кітай прасунуўся бліжэй да цэнтра сусветнай арэны ў якасці прызнанага адэпта і моцнай асновы забеспячэння міру ва ўсім свеце, які ўносіць уклад у глабальнае развіццё і раўнавагу, і прыхільніка міжнароднага парадку.

На новым этапе палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай створыць яшчэ большыя магчымасці развіцця, якія павінен задзейнічаць любы інвестар, кожнае замежнае прадпрыемства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040