21000 новых або рэканструяваных туалетаў з'явяцца ў турыстычных накірунках Кітая ў 2019 годзе
  2018-12-20 16:36:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі у 2019 годзе плануецца пабудаваць або правесці рэканструкцыю 21 тыс. прыбіральняў на турыстычных маршрутах краіны, паведаміла Міністэрства культуры і турызму / МКТ /.

Гэты крок - адна з частак "туалетнай рэвалюцыі", якая ахапіла турыстычную індустрыю Кітая з 2015 года з мэтай забеспячэння турыстаў сучаснымі і адпавядаючымі санітарна-гігіенічным патрабаванням туалетамі.

Як вынікае з даных, распаўсюджаных нядаўна МКТ на нарадзе ў правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай), у 2017 годзе па ўсёй краіне былі пабудаваныя ці адрэканструяваны 24 тыс. турыстычных туалетаў, у тым ліку 15 тыс. - у эканамічна менш развітых цэнтральных і заходніх рэгіёнах.

Усяго за 2015-2017 гг. на гэтыя мэты Кітай накіраваў 1,64 млрд юаняў (прыкладна 237,8 млн дол. ЗША), больш за 70 тыс. туалетаў пабудаваныя ці адрэканструяваныя для турыстаў.

Гэтыя аб'екты адрозніваюцца ўжываннем перадавых тэхналогій, што дазваляе павысіць узровень санітарна-гігіенічных умоў, эканоміць энергію і ваду, а таксама дапамагае лёгка знайсці бліжэйшыя прыбіральні. Так, раней у гэтым годзе было запушчана прыкладанне мабільнай навігацыі, якое ахоплівае ўсе турыстычныя зоны класаў 5А і 4А, з дапамогай якога турыст можа хутка знайсці туалет паблізу.

У інтарэсах ўнутранага турызму ў Кітаі плануецца за 2018-2020 гг. пабудаваць або адрэканструяваць 64 тыс. туалетаў для турыстаў. Адпаведны трохгадовы план дзеянняў быў прыняты кітайскім урадам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040