Кіраўнікі Кітая і Алжыра абмяняліся віншаваннямі з нагоды 60-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін
  2018-12-21 09:50:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Алжыра Абдэльазіа Бутэфліка абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі з нагоды 60-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Назваўшы кітайска-алжырскае сяброўства трывалым, Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай першым з неарабскіх краін прызнаў Алжыр, а Алжыр адным з першых у Афрыцы ўсталяваў дыпадносіны з КНР.

Сі Цзіньпін выказаў задавальненне тэндэнцыяй развіцця двухбаковых адносінаў, асабліва новым імклівым развіццём сувязей пасля ўстанаўлення двухбаковага ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства ў 2014 годзе. "Я надаю павышаную ўвагу развіццю адносін з Алжырам", -- падкрэсліў Сі Цзіньпін, выказаўшы спадзяванне, што бакі працягнуць намаганні па паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і садзейнічанні бесперапыннаму вываду кітайска-алжырскага ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства на новы ўзровень на карысць дзвюх краін і іх народаў.

А. Бутэфліка выказаў задавальненне паспяховым развіццём двухбаковых адносін на працягу 60 гадоў. Паводле яго слоў, Алжыр мае намер умацоўваць палітычны ўзаемадавер, актыўна ўдзельнічаць у развіцці "Пояса і шляху", падтрымліваць будаўніцтва супольнасці з адзіным лёсам і вывесці двухбаковае ўсеабдымнае стратэгічнае партнёрства на яшчэ больш высокі ўзровень. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040