Паліцыя правярае паведамленне пра бомбу на калядным рынку ў нямецкім горадзе Хайдэ
  2018-12-21 10:22:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з паведамленнем пра бомбу калядны рынак быў эвакуіраваны ў нямецкім горадзе Хайдэ. Інфармацыя пра пагрозу паступіла сёння раніцай па электроннай пошце. Пра гэта паведамляе анлайн-партал Focus са спасылкай на крыніцы ў паліцыі. Паліцыя пачала расследаванне абставінаў адпраўкі паведамлення пра пагрозу.

Паводле даных Focus, за апошнія дні пагрозы пра бомбы неаднаразова паступалі ў праваахоўныя органы зямлі Шлезвіг-Гальштэйн. Паліцыя расследуе магчымасць наяўнасці сувязі паміж рознымі паведамленнямі, адзначаюць мясцовыя СМІ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040