Колькасць загінуўшых у выніку цунамі ў Інданэзіі ўзрасла да 222 чалавек
  2018-12-24 10:00:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць загінуўшых у выніку цунамі, выкліканага вывяржэннем вулкана на захадзе Інданэзіі, узрасла да 222 чалавек. Па меншай меры 843 чалавекі пацярпелі. Пра гэта паведаміла Агенцтва па барацьбе са стыхійнымі бедствамі краіны. Паводле інфармацыі метэаралагічнай і геафізічнай службы Інданэзіі, вывяржэнне вулкана Кракатау ў суботу прывяло да апоўзня на марскім дне, які прывёў да павышэнне ўзроўню мора ў суботу ўначы.

Прадстаўнік Агенцтва па барацьбе са стыхійнымі бедствамі краіны заявіў, што цунамі разбурыла 556 дамоў, дзевяць атэляў і 360 суднаў у акругах Пандэгланг і Серанг правінцыі Бантан і ў акрузе Паўднёвы Лампунг правінцыі Лампунг. "У пацярпелых ад удару стыхіі раёнах для расчысткі завалаў прымяняецца цяжкая тэхніка", -- сказаў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040