Кітай узмоцніць падтрымку прыватнага бізнэсу, малых і сярэдніх прадпрыемстваў
  2018-12-25 10:47:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На нарадзе Дзяржсавета КНР, якая прайшла пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета Лі Кэцяна, было прынята рашэнне аб увядзенні большай колькасці мер, накіраваных на падтрымку прыватнага бізнэсу, а таксама малых і сярэдніх прадпрыемстваў / МСП / краіны.

У апублікаванай па выніках пасяджэння заяве ўказваецца, што падтрымка прыватнага бізнэсу і МСП, якая расце, умацуе ўнутраныя рухаючыя сілы эканамічнага развіцця, будзе стымуляваць прадпрымальніцтва, інавацыі і пашырэнне занятасці.

Кітай будзе працаваць над стварэннем справядлівага і камфортнага бізнес-асяроддзя, што дасць магчымасць прадпрыемствам з розным тыпам уласнасці і рознага маштабу разлічваць на непрадузятасць у пытаннях тэндэраў і землекарыстання.

КНР адменіць патрабаванні ў дачыненні да мінімальна рэгіструемага капіталу і структуры пакета акцый, як і іншыя абмежаванні для прыватных інвестараў у такіх сферах, як распрацоўка рэсурсаў, транспарт, камунальныя паслугі, пры ўмове адсутнасці асаблівых агаворак.

Будзе працягнута памяншэнне падаткаў і збораў, паляпшэнне фінансавых паслуг. Кітай удасканаліць палітыку па зніжэнні каэфіцыента абавязковага мэтавага рэзервавання для стымулявання інклюзіўнага фінансавання, а таксама распаўсюдзіць прымяненне дзяржаўнай палітыкі паўторнага крэдытавання малых прадпрыемстваў на малыя, сярэднія і інтэрнэт-банкі.

Кітай будзе ў адпаведнасці з законам забяспечваць асабістую бяспеку і бяспеку ўласнасці прыватных прадпрымальнікаў, увядзе механізмы кампенсацыі для пакрыцця расходаў прадпрыемства, звязаных з карэкціроўкай нарматыўнага планавання.

КНР працягне рэформы па ўпарадкаванні кіравання і перадачы паўнамоцтваў, ўдасканаленні рэгулявання і аптымізацыі паслуг для стварэння лепшага асяроддзя для вядзення бізнесу.

Пасля апрабавання некалькіх пілотных праектаў дзяржава плануе да канца наступнага года адмяніць атрыманне прадпрыемствамі дазволаў на адкрыццё рахунку. Працэдура разгляду пытанняў, якія тычацца інтэлектуальнай уласнасці, стане больш эфектыўнай, а разгляд пытанняў па рэгістрацыі гандлёвай маркі скароціцца у 2019 годзе да 5 месяцаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040