Ліквідацыя рызык -- галоўная задача фінансавай сферы Кітая ў 2019 годзе
  2018-12-26 15:45:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На Цэнтральнай нарадзе па эканамічнай рабоце было вызначана, што ў 2019 годзе неабходна вырашаць задачы ў галіне прадухілення і ліквідацыі сур'ёзных рызык, цвёрда прытрымлівацца структурнага скарачэння залішняй пазыковай нагрузкі, неабходна прадухіляць анамальныя ваганні і рэзананс на рынку фінансаў, павышаць здольнасць фінансавага сектара прадастаўляць паслугі рэальнай эканоміцы. У 2019 годзе ўпор будзе зроблены на паглыбленне рэформы і пашырэнне адкрытасці, створаны эфектыўны механізм ураўнаважанага развіцця банкаўскага і страхавога сектара, належным чынам будуць вырашаны праблемы фінансавання для прыватных, а таксама мікра- і малых прадпрыемстваў, будзе паскорана ажыццяўленне мерапрыемстваў па пашырэнні адкрытасці.

Намеснік старшыні дзяржаўнай камісіі КНР па кіраванні і кантролі банкаўскай і страхавой дзейнасці Лян Таа адзначыў, што зараз сукупныя актывы банкаўскага сектара Кітая дасягнулі 260 трлн юаняў, і па гэтым паказчыку Кітай заняў першае месца ў свеце. Больш за 130 банкаў увайшлі ў спіс 1000 найбуйнейшых фінансавых арганізацый у свеце. Чатыры буйныя камерцыйныя банкі краіны сталі глабальнымі сістэмна значнымі банкамі. Агульны аб'ём актываў галіны страхавання дасягнуў 18 трлн юаняў, за 11 месяцаў 2018 г. прэміяльны даход склаў 3,5 трлн юаняў. Кітай стаў другім рынкам страхавання ў свеце. Паступова ствараецца і ўдасканальваецца механізм кіравання банкамі і страхавымі кампаніямі. Лян Таа таксама адзначыў, што ў апошнія гады ў банкаўскім і страхавым сектарах Кітая ўмацавалася стратэгія пазбягання рызык і вядзення дзейнасці ў адпаведнасці з правіламі, павысілася эфектыўнасць прадастаўлення паслуг рэальнай эканоміцы. Банкаўскі і страхавы сектары стабільна працуюць.

На нарадзе таксама было вырашана, што адной з ключавых задач на 2019 год з'яўляецца правядзенне палітыкі адкрытасці па ўсіх напрамках. Лян Таа адзначыў, што Дзяржаўная камісія КНР па кіраванні і кантролі банкаўскай і страхавой дзейнасці паскорыла рэалізацыю працэдур па маштабным паслабленні абмежаванняў на рынку, а таксама па пашырэнні адкрытасці; прасоўвае распрацоўку адпаведных законаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040