Кітайская антарктычная экспедыцыя прыбыла на станцыю "Тайшань"
  2018-12-26 15:50:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

35-я кітайская антарктычная экспедыцыя ў складзе 37 чалавек прыбыла на станцыю "Тайшань". Спецыялісты экспедыцыі неўзабаве пачнуць будаўнічыя работы на палярнай станцыі, а таксама завершаць другі этап інжынерных работ. Члены атрада "Куньлунь" працягваюць свой шлях да аднайменнай станцыі. Перад атрадам стаяць задачы па правядзенні астранамічных, тапаграфічных і геолага-фізічных даследаванняў. На "Тайшань" таксама дастаўлена 11 снегаходаў з прадметамі жыццезабеспячэння і інжынернымі матэрыяламі.

На Паўднёвым полюсе Кітай зараз мае чатыры станцыі: "Чанчэн" і "Чжуншань" працуюць круглы год, а "Куньлунь" і "Тайшань" – толькі летам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040