Кітай увядзе ў эксплуатацыю новыя высакахуткасныя цягнікі напярэдадні Новага года па месяцовым календары
  2018-12-26 17:23:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай прадставіў некалькі новых высакахуткасных цягнікоў "Фусін" («Адраджэнне») на выставе, якая адбылася ў панядзелак у Пекіне.

Сярод навінак былі састаў з 17 вагонаў з праектнай хуткасцю 350 км у гадзіну, цягнік з цэнтралізаванай электраэнергасістэмай, здольны развіваць хуткасць да 160 км у гадзіну, а таксама васьмівагонны састаў з праектнай хуткасцю руху 250 км у гадзіну.

Першыя два з гэтых цягнікоў будуць уведзены ў эксплуатацыю 5 студзеня перад пачаткам перыяду традыцыйнай масавай міграцыі насельніцтва да, падчас і пасля Новага года па месяцовым календары, які гэтай зімой, як мяркуецца, будзе доўжыцца з 21 студзеня па 1 сакавіка 2019 года.

Сямнаццацівагонны цягнік даўжынёй 439,9 м з пасажыраўмяшчальнасцю 1283 чалавекі даўжэй за цягнікі, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі ў цяперашні час, і можа выкарыстоўвацца на станцыях, платформах і іншых аб'ектах дзеючай высакахуткаснай чыгуначнай сеткі.

Цягнік з хуткасцю руху 160 км у гадзіну здольны курсіраваць па ўсіх электрыфікаваных чыгуначных магістралях, прызначаных для хуткасных цягнікоў, што дазволіць цалкам задзейнічаць існуючыя сродкі тэхнічнага абслугоўвання.

У параўнанні са звычайнымі лакаматывамі, такі цягнік больш просты ў кіраванні, бяспечны і камфартабельны, гаварылася ў яго апісанні на выставе.

Выстава, на якой дэманстравалася перадавое чыгуначнае тэхнічнае абсталяванне айчыннай распрацоўкі, была арганізавана Кітайскай чыгуначнай карпарацыяй у Пекінскім дзяржаўным цэнтры тэставання чыгуначных шляхоў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040