На долю зон асваення высокіх і новых тэхналогій дзяржаўнага ўзроўню прыходзіцца больш за 11 працэнтаў ВУП Кітая
  2018-12-26 17:34:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2017 годзе ВУП зон асваення высокіх і новых тэхналогій дзяржаўнай катэгорыі дасягнуў 9517,14 млрд юаняў, склаўшы 11,5 прац. сукупнага аб'ёму ВУП Кітая. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у аўторак дакладзе аб ацэнцы інавацыйнага патэнцыялу зон асваення высокіх і новых тэхналогій дзяржаўнага ўзроўню.

Гэты даклад складзены Цэнтрам развіцця высокатэхналагічных галін пры Міністэрстве навукі і тэхнікі і даследчым і кансалтынгавым інстытутам па навукова-тэхнічных стратэгіях пры Акадэміі навук Кітая. Падобны даклад быў апублікаваны ўпершыню ў 2013 годзе.

Згодна з дакладам, у 2017 годзе на долю такіх зон прыйшлося 35 прац. агульнага аб'ёму інвестыцый краіны ў даследаванне і развіццё тэхналогій. Колькасць заявак на атрыманне патэнтаў на вынаходствы на кожныя 10 тыс. чалавек і колькасць выдадзеных патэнтаў гэтых зон больш чым у 7 разоў перавысіла сярэдні ўзровень усёй краіны.

Сёлета ў Кітаі адзначаецца 30-я гадавіна пачатку стварэння зон асваення высокіх і новых тэхналогій дзяржаўнай катэгорыі. За 30 гадоў гэтыя зоны садзейнічалі рэформе навукова-тэхнічнай сістэмы, развіццю высокатэхналагічных галін, прыкметна стымулявалі мясцовую эканоміку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040