Зоны асваення высокіх і новых тэхналогій -- ключ да інавацыйнага развіцця Кітая
  2018-12-27 09:56:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія зоны асваення высокіх і новых тэхналогій дзяржаўнай катэгорыі адыгралі важную ролю ў інавацыйным развіцці краіны ў апошнія 30 гадоў, заявіў сёння міністр навукі і тэхнікі КНР Ван Чжыган. У цяперашні час налічваецца 168 зон асваення высокіх і новых тэхналогій, якія сталі рухаючай сілай эканамічнага развіцця Кітая, падкрэсліў ён на сімпозіуме, прымеркаваным да 30-й гадавіны пачатку стварэння зон асваення высокіх і новых тэхналогій дзяржаўнай катэгорыі

У 2017 годзе зоны асваення высокіх і новых тэхналогій аб'ядналі 52 тыс высокатэхналагічных прадпрыемстваў, што складае 38,2% іх агульнай колькасці ў краіне. Прыбытак зон высокіх тэхналогій дасягнуў 30,7 трлн юаняў. ВУП названых зон высокіх тэхналогій дасягнуў 9,52 трлн юаняў, што адпавядае 11,5% сукупнага аб'ёму ВУП Кітая.

У сувязі з паляпшэннем умоў для вядзення бізнесу, зоны асваення высокіх і новых тэхналогій набываюць вялікую папулярнасць. Зоны адыгрываюць вядучую ролю ў працэсе інавацыйнага і высакаякаснага развіцця, здзяйсняючы больш тэхналагічных прарываў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040