Улады КНР прадставілі для азнаямлення грамадскасці поўны тэкст праекта закона аб замежных інвестыцыях
  2018-12-27 10:55:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

УСНП сёння абнародавала поўны тэкст праекта закона аб замежных інвестыцыях для азнаямлення грамадскасці. Дакумент быў прадстаўлены на бягучай сесіі ПК УСНП, якая адкрылася 23 снежня.

Законапраект павінен замяніць сабой тры дзеючых закона: Закон аб сумесных прадпрыемствах з кітайскім і замежным капіталам, Закон аб дагаварных сумесных прадпрыемствах і Закон аб прадпрыемствах, якія знаходзяцца цалкам ва ўласнасці замежных асоб.

Дакумент утрымлівае шэраг мер па спрашчэнні працэдур, аховы і кіравання замежнымі інвестыцыямі, у прыватнасці, замацоўваецца палітыка роўнага спрыяння і магчымасці роўнага ўдзелу ў атрыманні ўрадавых праектаў.

Прадстаўнікі грамадскасці могуць размясціць свае каментары і прапановы праз афіцыйны сайт УСНП або накіраваць іх па пошце. Паведамленні прымаюцца да 24 лютага 2019 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040