Высакахуткасная чыгунка Цзінань-Ціндаа прадставіць паслугу 5G
  2018-12-27 11:04:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Высакахуткасная чыгунка Цзінань-Ціндаа, якая была здадзена ў эксплуатацыю ў сераду, прапануе пасажырам паслугу 4G і рыхтуецца прадставіць паслугу 5G у будучыні.

Агульная сума інвестыцый у праект пакрыцця чыгункі сеткай мабільнай сувязі абыйшлася ў 184 млн юаняў (каля 26,7 млн долараў ЗША). Агульная працягласць оптавалакновага і электрычнага кабеля дасягае 229 км. На маршруце ўстаноўлены 857 малых базавых станцый, пабудавана 604 металічныя апоры сувязі. Па ўсёй працягласці чыгункі ўжо даступная паслуга 4G, а ў будучыні таксама і 5G.

Высакахуткасная чыгунка Цзінань-Ціндаа з'яўляецца важнай часткай высакахуткаснай чыгуначнай магістралі, якая злучае Ціндаа, галоўны прыбярэжны горад усходнекітайскай правінцыі Шаньдун, з адміністрацыйным цэнтрам паўночна-заходняга Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна Іньчуанем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040