У 2018 годзе агульны аб'ём рэалізацыі смартфонаў кампаніі Huawei перавысіў 200 млн адзінак, усталяваўшы новы рэкорд. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі па пытаннях продажаў смартфонаў. Аб'ём продажаў павялічыўся на 30% у параўнанні з 2017 годам. Прадстаўнік кампаніі адзначыў, што найбольшы ўклад у дасягненне гэтага значнага выніку ўнесла прадукцыя серыі Huawei P20, Mate 20 і Honor 10. Менавіта гэтыя смартфоны прадаваліся лепш за іншыя і лічацца самымі паспяховымі мадэлямі вытворцы.
Для параўнання, у 2010 годзе Huawei рэалізавала толькі тры мільёны прылад, а ўжо ў 2018-м кампанія ўвайшла ў тройку сусветных пастаўшчыкоў смартфонаў. Паводле даных міжнароднай кансалтынгавай кампаніі IDС, у другім і трэцім кварталах 2018 года Huawei стала другім пастаўшчыком смартфонаў. Доля на сусветным рынку склала 14,6%.
Рынак Кітая -- самы вялікі ў свеце па продажах смартфонаў. Са студзеня па лістапад 2018 года агульны аб'ём рэалізацыі смартфонаў у Кітаі склаў 379 млн. адзінак. - Р -