На кітайскай палярнай станцыі "Тайшань" запушчаны другі этап будаўнічых работ
  2018-12-27 16:25:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння пачаўся другі этап будаўнічых работ на кітайскай станцыі "Тайшань" на Паўднёвым полюсе. Асноўнай задачай з'яўляецца завяршэнне ўстаноўкі аб'ектаў комплекснай сістэмы. 35-я кітайская антарктычная экспедыцыя, якая складаецца з двух атрадаў, "Куньлунь" і "Тайшань", учора прыбыла на станцыю "Тайшань". 21 член атрада "Тайшань" завершыць работы другога этапу будаўніцтва, у прыватнасці, зборку будынкаў унутры снежнага покрыва, устаноўку сістэмы выпрацоўкі электраэнергіі, энергетычнай сістэмы на новых крыніцах, сістэмы ачысткі сцёкавых вод і сістэмы плаўлення снегу, а таксама сістэмы электразабеспячэння аддаленых установак аўтаномнага функцыянавання.

"Тайшань" размяшчаецца на Зямлі Прынцэсы Лізаветы на вышыні 2621 метр над узроўнем мора. "Тайшань" уведзена ў эксплуатацыю ў лютым 2014 года пасля завяршэння першага этапу будаўніцтва. Другі этап будаўніцтва станцыі мае на ўвазе аддзелачныя работы ўнутры самой станцыі, а таксама ўдасканаленне знешніх модуляў і ўстаноўку некаторага абсталявання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040