Ху Чуньхуа адзначыў важнасць паляпшэння ўмоў сельскага жыцця ў Кітаі
  2018-12-28 09:19:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ху Чуньхуа заявіў, што ўлады на месцах павінны выкарыстоўваць вопыт правінцыі Чжэцзян / Усходні Кітай / для паляпшэння ўмоў сельскага жыцця ва ўсім Кітаі.

На пасяджэнні ў Пекіне Ху Чуньхуа адзначыў, што практычны вопыт правінцыі Чжэцзян зарэкамендаваў сябе як эфектыўны спосаб паляпшэння сельскага жылога асяроддзя і дапаможа ў справе адраджэння кітайскай вёскі.

Улады на месцах павінны адаптаваць чжэцзянскі вопыт да мясцовых умоў, выпрацаваць планы ў адпаведнасці з узроўнем эканамічнага развіцця, асаблівасцямі культуры і звычаяў таго ці іншага рэгіёна, сказаў Ху Чуньхуа.

Ён заклікаў мясцовых чыноўнікаў зрабіць гэтую працу прыярытэтам на парадку дня, павялічыць інвестыцыі, удасканаліць працоўныя механізмы, зрабіць акцэнт на вядучую ролю і наватарскі дух сельскіх жыхароў.

З 2003 года ў правінцыі Чжэцзян ажыццяўляецца праект мадэрнізацыі жылога асяроддзя ў вёсках. На канец 2017 года былі цалкам мадэрнізаваны 97 працэнтаў вёсак правінцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040