Кітайскі падводны планёр "Хайянь" устанавіў новы рэкорд
  2018-12-28 13:09:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі падводны планёр "Хайянь" устанавіў новы рэкорд па працягласці аўтаномнага плавання, прапрацаваўшы 141 дзень і пераадолеўшы 3619,6 км шляху ў Паўднёва-Кітайскім моры. Пра гэта паведаміў распрацоўшчык апарата.

Планёр, чыя назва перакладаецца з кітайскай як "Буравеснік", завяршыў чарговае выпрабаванне ў лістападзе, абнавіўшы свой папярэдні рэкорд па бесперапынным плаванні - 2272,4 км за 119 дзён, які быў усталяваны ў першым паўгоддзі, паведаміла каманда з Цяньцзіньскага ўніверсітэта, якая працуе над праектам.

У красавіку іншы апарат серыі "Хайянь", прызначаны для глыбакаводных апусканняў, усталяваў сусветны рэкорд для падобных апаратаў, апусціўшыся на глыбіню 8213 метраў у Марыянскай западзіне.

Аўтаномныя глайдэры могуць вывучаць марскія ўмовы, збіраючы даныя аб тэмпературы, салёнасці і плынях у вялікіх акваторыі на працягу доўгага часу.

Пілотная дзяржаўная лабараторыя марской навукі і тэхналогій / Ціндаа / плануе распрацаваць серыю планёраў "Хайянь" для працы на розных глыбінях - ад 200 да 10000 метраў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040