На сходзе партгруппы кіраўнікоў ПК УСНП вывучалі прамовы Сі Цзіньпіна пра палітыку рэформаў і адкрытасці і эканоміцы
  2018-12-29 09:31:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Партыйная група кіраўнікоў ПК УСНП правяла сход, прысвечаны вывучэнню прамоў генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна на тэму палітыкі рэформаў і адкрытасці і эканомікі. На сходзе выступіў з прамовай член ПК Палітбюро ЦК КПК, старшыня ПК УСНП, сакратар партыйнай групы ПК УСНП Лі Чжаньшу.

У апублікаванай па выніках сходу заяве гаворыцца, што прамова Сі Цзіньпіна на ўрачыстым сходзе з нагоды 40-годдзя кітайскай палітыкі рэформаў і адкрытасці -- гэта загад аб мабілізацыі і дэкларацыя аб працягу рэформаў і адкрытасці ў новую эпоху. Заканадаўцам належыць у адпаведнасці з законам выконваць свае абавязкі, каб забяспечыць эфектыўную рэалізацыю асноўных рашэнняў ЦК КПК, якія тычацца палітыкі рэформаў і адкрытасці. У заяве адзначаецца, што заканадаўцы павінны ўзмацніць сваё пачуццё адказнасці і працягваць паляпшэнне сістэмы кітайскіх сацыялістычных законаў, уносячы ўклад ва ўсебаковае паглыбленне рэформаў і пашырэнне адкрытасці.

У заяве таксама падкрэсліваецца, што ў прамове Сі Цзіньпіна на Цэнтральнай нарадзе па эканамічнай рабоце выкладзены базавыя прынцыпы эканамічнага развіцця краіны на будучы год. Заканадаўцы павінны аказаць падтрымку і дапамогу ў выкананні асноўных эканамічных задач будучага года, забяспечыць прававую абарону гэтай дзейнасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040