ПК УСНП разгледзеў пытанні выдаткаў на медыцынскія паслугі
  2018-12-29 11:02:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ПК УСНП сёння правёў спецыяльную нараду па дакладзе аб выдатках ўрада на медыцынскія паслугі.

У дакуменце, падрыхтаваным Дзясаветам КНР, адзначаецца, што Кітай у 2017 годзе выдзеліў на медыцынскія паслугі 1,4 трлн юаняў / каля 204 млрд долараў ЗША / - на 55,5 прац. вышэй, чым у 2013 годзе.

На нарадзе, на якой прысутнічаў старшыня ПК УСНП Лі Чжаньшу, заканадаўцы паднялі пытанні, якія закранаюць спосабы выкарыстання названых сродкаў, меры па паглыбленні рэфармавання ў галіне медыцыны і аховы здароўя, прадастаўленне спрошчанага доступу да медыцынскіх паслуг і гэтак далей.

Лі Чжаньшу адзначыў, што для больш эфектыўнай рэалізацыі ініцыятывы "Здаровы Кітай" і для паглыблення рэформаў сістэмы медыцыны і аховы здароўя варта рабіць упор на выяўленні праблем і падыходах, дзе галоўнае -- выніковасць.

ПК УСНП таксама заклікаў да прасоўвання вывучэння і кантролю над бюджэтам урада і палітыкай расходавання сродкаў і да павышэння выніковасці выкарыстання бюджэтных сродкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040