Трэці прататып С919 здзейсніў першы выпрабавальны палёт
  2018-12-29 14:09:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Трэці прататып рэактыўнага вузкафюзяляжнага пасажырскага самалёта кітайскай распрацоўкі С919 у пятніцу здзейсніў першы выпрабавальны палёт. Лётчыкі Сюй Юаньчжэн і Чжан Цзяньвэй паднялі ў паветра самалёт з шанхайскага міжнароднага аэрапорта «Пудун» у 11:07. На яго борце знаходзіліся таксама назіральнік Цай Цзюнь, бортінжынеры Лай Пэйцзюнь і Ван Таа.

Самалёт паспяхова прызямліўся ў тым жа аэрапорце ў 12:45. Палёт працягваўся 1 гадзіну 38 хвілін. Згодна з планам, самалёт пад нумарам 103 будзе адпраўлены на выпрабавальную базу «Яньлян» ля Сіаня паўночным захадзе Кітая для арганізацыі далейшых выпрабавальных палётаў. Лётныя тэсты першага і другога прататыпаў С919 сінхронна праходзяць на выпрабавальных базах.

У наступным годзе ў выпрабавальных палётах будзе задзейнічана яшчэ тры прататыпы самалёта пад нумарамі. Іх зборка ў Кітайскай карпарацыі камерцыйных самалётаў праходзіць у штатным рэжыме. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040