На італьянскім востраве Сіцылія абвешчана надзвычайнае становішча пасля землятрусу
  2018-12-29 15:51:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Італіі ў пятніцу ўвечары абвясцілі рэжым надзвычайнага становішча ў 9 раёнах вострава Сіцылія тэрмінам на адзін год з-за землятрусу.

Гэтыя раёны правінцыі Катанія на ўсходзе Сіцыліі моцна пацярпелі ад землятрусаў, выкліканых вывяржэннем вулкана Этна. Урад выдзеліў пацярпелым рэгіёнам 10 млн еўра на аднаўленне.

24 снежня ў выніку вывяржэння вулкана Этна на ўсходнім узбярэжжы вострава Сіцылія адбыліся падземныя штуршкі. Быў зачынены аэрапорт Катаніі. У 03:00 па мясцовым часе 26 снежня вывяржэнне вулкана выклікала землятрус магнітудай 4,8. У выніку пацярпелі 28 чалавек, каля 600 былі эвакуяваныя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040