3 чалавекі загінулі ў выніку падрыву турыстычнага аўтобуса на прыдарожнай бомбе ў Егіпце
  2018-12-29 15:56:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аўтобус з замежнымі турыстамі падарваўся на прыдарожнай бомбе блізу пірамід Гізы, у выніку загінулі два в'етнамскіх турыста і егіпецкі гід. Пра гэта паведамілі ў пятніцу ў МУС Егіпта.

Як гаворыцца ў заяве, інцыдэнт адбыўся каля пірамід Гізы ў прыгарадзе Каіра. У аўтобусе знаходзіліся 14 в'етнамскіх турыстаў. У выніку выбуху таксама пацярпелі 10 турыстаў, вадзіцель і гід.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі сіл бяспекі для правядзення расследавання.

Прэм'ер-міністр Егіпта Мустафа Мадбулі ў пятніцу вечарам наведаў пацярпелых у мясцовай бальніцы.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за напад.

Нагадаем, што ў ліпені 2017 года ў выніку нападу на турыстаў на егіпецкім курорце Хургада на Чырвоным моры загінулі два ўкраінскіх турыста, яшчэ чатыры замежніка атрымалі раненні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040