Кітайскі месяцовы зонд "Чан'э-4" змяніў арбіту для падрыхтоўкі да пасадкі на Месяц
  2018-12-31 17:44:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі месяцовы зонд "Чан'э-4" ў нядзелю раніцай выйшаў на запланаваную арбіту для падрыхтоўкі да першай у гісторыі чалавецтва мяккай пасадкі на адваротным баку Месяца. Пра гэта паведамілі ў Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні (CNSA).

Апарат выйшаў на эліптычную калямесяцовую арбіту з перыселеннем (бліжэйшай да Месяца кропкай) 15 км і апаселеннем (найбольш выдаленай ад цэнтра Месяца кропкай) 100 км у 08:55 па пекінскім часе, паведамілі ў CNSA.

"Чан'э-4" выйшаў на калямесяцовую арбіту 12 снежня з тых часоў наземны кантрольны цэнтр у Пекіне двойчы карэктаваў яго арбіту і пратэсціраваў сувязь паміж зондам і спадарожнікам-рэтранслятарам "Цюэцяа", якія працуюць на гала-арбіце ў кропцы Лагранжа L2 сістэмы Зямля - Месяц .

Касмічныя інжынеры таксама праверылі працу абсталявання для атрымання малюнкаў і датчыкаў адлегласці перад пасадкай на Месяц.

Кантрольны цэнтр абярэ зручны час для пасадкі апарата на адваротным баку Месяца, паведамілі ў CNSA.

Месяцовы зонд "Чан'э-4" быў паспяхова запушчаны з касмадрома Січан у паўднёва-заходняй кітайскай правінцыі Сычуань 8 снежня з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3B" .

- 0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040