Віншавальныя навагоднія словы ад нашых калег з Цэнтральнага тэлебачання Кітая
  2019-01-01 14:05:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2018 год быў годам незвычайным. Кінуўшы рэтраспектыўны погляд на пройдзены за 40 гадоў правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці шлях, мы сталі яшчэ больш шанаваць значэнне прыкладзеных намі намаганняў.

Выступаючы з важнай прамовай на сходзе, прысвечаным 40-годдзю рэформаў і адкрытасці, генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін агучыў думкі ўсіх і кожнага, усёй кітайскай нацыі: «Дасягненні мінулых 40 гадоў не ўпалі з неба, не з'яўляюцца дарам ад каго б там ні было. Гэта вынікі ўпартай працы ўсёй партыі, краіны і ўсяго народа, і кожнага, хто прыклаў сваю працу, розум і мужнасць». Шчаслівы будзе той, хто змагаўся і імкнуўся да мэты. Кітайскаму народу, пераадолеўшы саракагадовыя цяжкасці, удалося стварыць цуд у развіцці чалавецтва, канчаткова змяніўшы лёс краіны, нацыі і кожнага грамадзяніна. У нашым руху да будучыні нам нельга губляць дух барацьбы, нягледзячы на тое, што дарога, якая ляжыць перад намі, поўная перашкод і цяжкасцей. Мы падышлі да моманту, калі ні ў якім разе нельга адступаць, нягледзячы на любыя перашкоды. Нам наканавана толькі ісці наперад.

Сёлета мы адзначым 70-годдзе ўтварэння КНР. Гістарычныя поспехі і пераўтварэнні, дасягнутыя і рэалізаваныя па заканчэнні 18-га з'езда КПК, дакладна сведчаць аб тым, што ЦК Партыі, ядром якога з'яўляецца таварыш Сі Цзіньпін, мае высокі ўзровень палітычнага розуму, вялікую сілу духу для ажыццяўлення рэформаў, заваяваўшы шчырую падтрымку партыі і ўсяго народа краіны. Мы ўпэўнены, што карабель рэформаў і адкрытасці ў новую эпоху абавязкова пераадолее ўсе цяжкасці, і мы створым новы цуд развіцця. Пачаўшы новы паход, мы павінны ўмацаваць канцэпцыю развіцця «ставіць у аснову інтарэсы народа».

Сустракаючы святло сонца новага года, мы ідзём па шляху, які вядзе да новай эпохі. Сі Цзіньпін сказаў: «Прайшоўшы шлях даўжынёй 5000 гадоў, пераадольваючы ўсялякія цяжкасці, Кітай, як і раней, быў і застаецца тут! Рухаючыся насустрач будучыні, Кітай будзе ў нашым свеце заўсёды!» Кітай застанецца нязменным -- старанным і працавітым -- і будзе ў нашым свеце заўсёды! - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040