Кім Чэн Ын падкрэсліў цвёрдую рашучасць у пытанні дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава
  2019-01-01 17:04:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кім Чэн Ын у навагоднім выступленні падкрэсліў цвёрдую рашучасць правесці дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава, заявіўшы, што мае намер развіваць адносіны КНДР і ЗША, і гатовы ў любы час правесці чарговую сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта паведаміла ў аўторак Цэнтральнае тэлебачанне Карэі.

Гаворачы аб адносінах паміж КНДР і ЗША, а таксама дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, Кім Чэн Ын адзначыў, што ўсталяванне механізму трывалага міру на паўвостраве і поўная дэнуклеарызацыі паўвострава з'яўляюцца нязменнай пазіцыяй партыі і ўрада КНДР, а таксама яго цвёрдай воляй. Кім Чэн Ын заявіў, што калі ЗША прымуць надзейныя меры ў адказ на ініцыяваныя КНДР крокі, міждзяржаўныя адносіны змогуць хутчэй развівацца ў пазітыўным рэчышчы. Паводле яго слоў, разам з буйнымі зменамі ў адносінах паміж Поўначчу і Поўднем Карэйскага паўвострава, дасягнутымі сумеснымі намаганнямі, адносіны паміж КНДР і ЗША ў будучыні таксама прынясуць добрыя вынікі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040