Д. Трамп запрасіў лідараў Кангрэса для абмеркавання "шатдаўна" федэральнага ўрада
  2019-01-03 10:06:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запрасіў лідараў Кангрэса, каб абмеркаваць прыпыненне працы часткі ўрадавых устаноў з-за адсутнасці рашэння па фінансаванні ("шатдаўн") і выдзяленне грошай на будаўніцтва загароджы на паўднёвай мяжы ЗША. Пра гэта ў аўторак паведамілі амерыканскія СМІ. Чыноўнікі Белага дома запрасілі 8 высокапастаўленых прадстаўнікоў дзвюх партый у Сенаце і Палаце прадстаўнікоў, каб у другой палове дня серады сесці з імі за стол перамоваў. Такім чынам, прэзідэнт упершыню правядзе перамовы з лідарамі дзвюх партый у Кангрэсе пасля таго, як чвэрць устаноў урада прыпынілі сваю работу 11 дзён таму.

Паведамляецца, што дэмакраты, якія атрымаюць кантроль над Палатай прадстаўнікоў у чацвер, рыхтуюць бюджэт для аднаўлення працы ўрада, у тым ліку часовы бюджэт для фінансавання Міністэрства ўнутранай бяспекі. У праект не ўключаны сродкі на ўзвядзенне сцяны на мяжы з Мексікай. Тым часам, Д. Трамп выказаў намер урэгуляваць гэта пытанне да таго, як новы Кангрэс прынясе прысягу. "Пагранічная бяспека і пытанне будаўніцтва сцяны -- гэта не тое, з чаго Нэнсі Пэласі варта пачынаць сваю працу ў якасці спікера", -- напісаў Трамп ў "Твітары".

Лідар дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў Н. Пэласі, якая ў хуткім часе стане спікерам ніжняй палаты, у аўторак заявіла ў "Твітары", што прэзідэнт адкрыў дэмакратам вялікія магчымасці для спынення "шатдаўна". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040