У 2019 годзе агульная працягласць высакахуткасных чыгуначных магістраляў у Кітаі перавысіць 30 тыс кіламетраў
  2019-01-03 10:26:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай плануе сёлета здаць у эксплуатацыю 3200 км высакахуткасных чыгуначных магістраляў, дзякуючы чаму агульная іх працягласць перавысіць 30 тыс км, паведаміў сёння кітайскі чыгуначны аператар China Railway. У цэлым у краіне сёлета плануюць здаць у эксплуатацыю 6800 км чыгунак. Гэта стане магчымым дзякуючы буйнамаштабным укладанням у асноўныя фонды, у прыватнасці, у чыгуначную інфраструктуру, заявіў генеральны дырэктар кампаніі China Railway Лу Дунфу на прэс-канферэнцыі. За апошнія гады Кітай фарсіравана вёў будаўніцтва сеткі высакахуткасных чыгунак, агульная працягласць якіх склала 29 тыс км да канца 2018 года. У Кітаі чыгуначным транспартам сёлета будзе перавезена 3,54 млрд чалавек і 3,37 млрд тон грузаў, прагназаваў Лу Дунфу.

Да канца бягучага года ў Кітаі будуць курсіраваць 850 хуткасных саставаў "Фусін". У краіне будуць актывізаваны намаганні па распрацоўцы цягнікоў, здольных развіваць хуткасць да 350 км, 250 км, 200 км і 160 км за гадзіну.

У 2018 годзе ў Кітаі агульныя інвестыцыі ў чыгуначнае будаўніцтва склалі 802,8 млрд юаняў. Было ўведзена ў эксплуатацыю 4600 км чыгунак. Агульныя даходы ад чыгуначнага транспарту у 2018 годзе выраслі на 10,9% у параўнанні з 2017 годам і дасягнулі 772 млрд юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040