У Кітаі пачалі даследаванне мабільнай сувязі 6G
  2019-01-04 15:33:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паўднёва-заходні ўніверсітэт у правінцыі Цзянсу заявіў аб пачатку даследавання мабільнай інтэрнэт-сувязі 6G. Для гэтага ва ўніверсітэце стварылі спецыяльную група на чале з прафесарам Ю Сяаху. Паводле яго звестак, даследаванне і распрацоўка накіраваны на правядзенне фундаментальнага даследавання і развіцця мабільнай сувязі 6G на аснове тэхналогій 5G. Гаворка ідзе найперш аб развіцці інтэлектуальнай мабільнай тэлекамунікацыі, масавай бесправадной сувязі, бесправадной сувязі з міліметровай і субміліметровай хвалямі, аптычнай бесправадной сувязі, а таксама шырокапалоснай спадарожнікавай мабільнай тэлекамунікацыі.

У параўнанні з 5G, 6G сувязь абяцае ахопліваць больш шырокія аспекты і быць больш аператыўнай і надзейнай, запэўніў Ю Сяаху. "Яшчэ далёка да ўкаранення 6G тэхналогій у паўсядзённае жыццё. Эксперты мяркуюць, што 6G тэхналогіі могуць быць запушчаны ў камерцыйнае выкарыстанне да 2030 года. Канкурэнцыя за асваенне такіх тэхналогій ужо разгарнулася паміж прадпрыемствамі", -- сказаў прафесар. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040