У Пекіне прайшоў экалагічны форум «Блакітнае неба»
  2019-01-04 15:46:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне адбыўся экалагічны форум «Блакітнае неба», арганізаваны міжнароднай экалагічнай арганізацыяй Clean Air Asia, часопісам «Фінансы» і газетай «Кітайская экалогія». Удзельнікі форуму абмеркавалі метады паляпшэння якасці паветра ў кітайскіх гарадах.

На форуме былі апублікаваны даклады: «Ход мерапрыемстваў па ачыстцы атмасферы ў Кітаі ў 2013-2017 гг.» і «Атмасфера Кітая-2018: працэс прадухілення забруджвання паветра». У іх, у прыватнасці, адзначаецца, што ў Кітаі якасць паветра ўсё яшчэ не адпавядае міжнародным стандартам, паказчык РМ2,5 нашмат перавышае норму; неабходна таксама вырашыць праблему выхлапаў і сцёкавых вод. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040